Доўгачаканае лета - у выхадныя ў Беларусі да +27°С

11 июня 2021
Сапраўдная летняя спёка ідзе ў Беларусь. Заўтра чакаецца да 27 градусаў цяпла. Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. 

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі захаваецца цёплае, але дажджлівае надвор'е. Паветра прагрэецца да +25°С.