Фільм "Армія цемры" глядзіце 9 красавіка адразу пасля "Панарамы"

6 апреля 2019

Дакументальнае расследаванне  ад  Агенцтва тэленавін. Больш за паўстагоддзя ў Германіі існавала тэорыя аб "чыстым Вермахце" і злачыннай СС. Але ў 90-х па ўсёй краіне прайшла выстава фатаграфій "Злачынствы Вермахта". Усе здымкі былі зроблены салдатамі германскай арміі. Там і спаленыя вёскі, і лагеры смерці, і  гібель  мірнага насельніцтва - праўда вайны, якая шакіравала Германію. Замест гераічнага мінулага адкрылася сапраўдная, зусім не гераічная гісторыя.

Глядзіце ў аўторак, 9 красавіка,  дакументальны фільм  "Армія цемры" адразу пасля "Панарамы".