А адразу пасля Панарамы - гучная прэм'ера журналістаў АТН з цыкла альтэрнатыўных гістарычных расследаванняў Нацыянальная трылогія: Гімн. Герб. Флаг. Аўтары даказваюць, што гісторыя, якая стваралася на нашых вачах, захапляльная і займальная. І сярод нас ёсць людзі, для якіх гімн, герб, флаг - асабістая, сямейная гісторыя. Мала хто ведае, што ўзор арнамента на дзяржаўным флагу - аўтарства далёка не простай сялянкі, як гэта сцвярджалася хрэстаматыяй. А яшчэ да вайны свой эскіз герба БССР прапаноўваў галоўны мастак маскоўскай фабрыкі Дзяржзнак, аўтар знакамітых савецкіх аднаго рубля і чырвонца. А таксама вы даведаецеся, які запал суправаджаў працу камісіі па дзяржсімволіцы, створанай адразу пасля развалу саюза. Як да разгляду на тэкст гімна дапушчаліся вершы паэтаў-калабарантаў, а на музыку прапаноўвалі паланез Агінскага! Усё гэта сёння ў 19:45 у дакументальнай сазе журналістаў АТН Нацыянальная трылогія: Гімн. Герб. Флаг.














