Добрая традыцыя - тыдзень падарункаў да 7 Лістапада

7 ноября 2019

Добрая традыцыя Кастрычніка, якую захавала сучасная Беларусь, -   да свята ўзводзіць сацыяльна-значныя і важныя для эканомікі аб'екты. З такой прапановай да вертыкалі ўлады калісьці звярнуўся наш Прэзідэнт. Ініцыятыву ахвотна падтрымалі. А для жыхароў краіны яна аказалася як нельга дарэчы. Напрыклад, толькі сёлета напярэдадні свята ў Лідзе адкрылі дзіцячы сад на 230 месцаў у новым мікрараёне (там жыве тысяча дашкалят, і многіх у дзіцячы сад даволзілася вазіць за 10 кіламетраў ). А ў Мінску стала больш на адзін бюджэтны басейн. Яго адкрылі ў Шабанах. Праект рэалізавалі за 10 месяцаў. Плаваць там змогуць і дарослыя, і дзеці. У Жодзіне на аўтагіганце запусцілі лінію афарбоўкі дэталяў. І што важна - усё за кошт свайго ж прыбытку. Тэхналогія не толькі дазволіць павысіць канкурэнтаздольнасць БелАЗа. Перш за ўсё гэта падарунак для саміх людзей. 300 новых рабочых месцаў і яшчэ для 700 работнікаў палепшаныя ўмовы працы.

У розныя гады да 7 Лістапада ў нашай краіне адкрывалі шмат доўгачаканых аб'ектаў: школы, дзіцячыя сады, бальніцы, станцыі метро. Ад добрай традыцыі з савецкага мінулага ў Беларусі не збіраюцца адмаўляцца і ў будучыні. Гэта Кіраўнік дзяржавы гаварыў, калі ўручаў яшчэ адзін падарунак - пансіянат для пацыентаў і асоб, што суправаджаюць іх, у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах.

Дарэчы, сярод падарункаў было нямала і спартыўных аб'ектаў. Гэта інвестыцыі не толькі ў галіну, але і ў здароўе беларусаў. Нагадаем, напярэдадні свята 7 Лістапада ў Целяханах пасля рэканструкцыі адкрылі фабрыку спартыўнага інвентару. Упершыню ў нашай краіне будуць выпускаць пластыкавыя лыжы. У перспектыве там змогуць вырабляць да 100 тысяч пар лыж за год.