Да старту рэгіянальных праслухоўванняў на "Славянскі базар у Віцебску" застаецца менш як тры тыдні

24 октября 2020

Дырэкцыя міжнароднага фестывалю мастацтваў і абласныя выканкамы афіцыйна аб'явілі даты адборачных тураў.

Так, вакальны радар пачне працу з Гомеля. Там адборачны тур пройдзе 12 лістапада. Эстафету праз тыдзень прыме Магілёў. Цэнтрам праслухоўвання спевакоў з Мінскай вобласці стане Барысаў. І з пачатку снежня фактычна штодня кастынгі выканаўцаў будуць праходзіць у астатніх абласных цэнтрах. Фінальны спіс удзельнікаў другога тура сфарміруюць 11 снежня недалёка ад Мірскага замка - у аграгарадку Мір.

У другі тур пройдуць не больш чым 35 маладых выканаўцаў як для дзіцячага музычнага конкурсу, так і для конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Нагадаем, "Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску ў юбілейны - 30-ы раз.