Да старту новага навучальнага года застаецца менш за месяц

4 августа 2018

Купіць усё неабходнае можна на школьных базарах. Яны пачалі працаваць у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Больш як сотня кірмашоў будзе працаваць і ў Брэсцкім рэгіёне. Традыцыйныя школьныя кірмашы ў сталіцы пройдуць у канцы лета. Школьны шопінг можна зрабіць выгадным: тавары будуць прадаваць са зніжкай. Для юных пакупнікоў - забаўляльныя праграмы. Дарэчы, толькі ў Мінску ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш як 192 000 школьнікаў.