Да старту чэмпіянату свету застаецца 3 дні

6 мая 2014

Удзельнікі пачынаюць прыбываць у Беларусь. У найбліжэйшую гадзіну нацыянальны аэрапорт Мінск прыме дзве зборныя - Францыі і Італіі. 9 мая французы правядуць свой першы матч - супрацьстаяць ім будуць канадцы. Італьянцы стартуюць на дзень пазней. Яны скрыжуюць клюшкі з нарвежцамі. Нагадаем, хакейны форум у Мінску пройдзе з 9 па 25 мая.