Да святкавання Дня Незалежнасці засталося тры тыдні

11 июня 2019

Падрыхтоўка да ўрачыстасцяў працягваецца ва ўсёй краіне. Учора ля стэлы "Мінск - горад-герой" прайшла рэпетыцыя плац-парада роты ганаровай варты. Нават такія трэніроўкі збіраюць нямала гледачоў. Тым больш што поўная праграма віртуозаў у пагонах трымаецца ў сакрэце. Вайскоўцы падрыхтавалі захапляльныя фігуры і новыя элементы. Запланаваныя яшчэ пяць трэніровак роты ганаровай варты. Наступная пройдзе паслязаўтра.