Да позняга вечара Брэст святкаваў Дзень Незалежнасці

4 июля 2016

Асноўная частка жыхароў горада сабралася на пляцоўцы ля галоўнага ўваходу ў Брэсцкую крэпасць-герой - ля Зоркі.

Тут прайшоў вялікі святочны канцэрт. А ў фінале больш за дзве тысячы чалавек - артысты і гараджане - выканалі гімн у рамках рэспубліканскай акцыі. Феерычнай падзеяй стаў святочны салют з 30 артылерыйскіх залпаў над Брэсцкай крэпасцю-героем.