Сёння кіраўнікі дзяржорганаў выйдуць на прамую тэлефонную сувязь.
Да поўдня можна будзе звязацца з міністрам культуры Юрыем Бондарам і старшынёй Дзяржпагранкамітэта Анатолем Лапо.
Акрамя гэтага, сёння на праблемныя пытанні грамадзян будуць адказваць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Прамыя тэлефонныя лініі ў сталіцы і абласцях будуць працаваць да поўдня. Нумары тэлефонаў зараз на вашым экране.













