Да плюс 34 градусаў

10 июля 2017

У Беларусі самы спякотны дзень лета-2017 і самы доўгачаканы настане ўжо заўтра.

На аўторак сіноптыкі прагназуюць да плюс 34 па поўдні краіны. Але разам са спякотай у Беларусь прыйдуць навальнічныя дажджы, моцныя ліўні, град і шквалісты вецер. На заўтра аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На працягу ўсяго тыдня надвор’е будзе няўстойлівым – з дажджамі і грозамі. Такія ўмовы надвор’я будуць фарміраваць актыўныя франтальныя раздзелы, якія ўжо сёння пачалі перамяшчацца з поўдня Польшчы.

Бліжэй да выхадных зноў прыметна пахаладае. Ужо ў пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам чарговых атмасферных франтоў са Скандынавіі. Яны прынясуць халоднае паветра і кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература на выхадных плюс 23.