Да плюс 22 °С чакаецца сёння ў Беларусі

17 октября 2019
Восень б'е тэмпературныя рэкорды. Да 22 градусаў са знакам “плюс” чакаецца сёння ў Беларусі. Парывы ветру ў асобных раёнах узмацняцца да 14 метраў за секунду. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Такое цёплае надвор'е пратрымаецца да канца тыдня.