Да плюс 22 градусаў цяпла і дажджлівае надвор'е на гэтым тыдні прагназуюць сіноптыкі

25 мая 2020
Цёплае надвор'е і парасоны ўсё яшчэ спатрэбяцца! Максімум да плюс 22 градусаў цяпла і дажджлівае надвор'е на гэтым тыдні прагназуюць сіноптыкі. Спыняцца начныя замаразкі. Раніцай не выключаны слабы туман. Заўтра па сталіцы і Мінскай вобласці воблачна з праясненнямі, ноччу і днём кароткачасовыя ападкі, магчымы навальніцы. Днём да плюс 16. Такое ж надвор'е захаваецца і ў сераду.