У сталіцу з’едуцца майстры з усёй краіны, каб дапамагчы мінчанам падрыхтавацца да зімовых свят. Ёлачныя цацкі з пап’е-машэ, навагоднія вянкі з лавандай і квітнеючыя брошкі. Пакуль аўтарскія калекцыі ўпрыгожваюць творчыя майстэрні.
Дарэчы, сімвал надыходзячага года – вогненная малпа. Таму рамеснікі ўвасабляюць гарэзлівую жывёлу ў сваіх навагодніх працах. Аляксандра Драгун трапіла на майстар-клас.
Апельсінавыя долькі, духмяная карыца, яловыя шышкі і галінкі брусніц. Навагодняя атмасфера пануе ў майстэрні Кацярыны Адзінец з верасня – стварае дэкор для хатняга інтэр’еру, пляце вянкі.
Лясныя кампазіцыі Кацярына стварае са штучных галінак елкі ці хвоі, з іх жа бліжэй да Каляд і Новага года. Прыродныя колеры разбаўляе залатымі грэцкімі арэхамі, ракавінкамі і фігуркамі анёлаў. Ёсць навагоднія вянкі пэўнага стылю – напрыклад, лавандавыя.
Сёлета ў трэндзе навагоднія ўпрыгажэнні для абедзеннага стала. Вянкі дыкаруюць штучнымі кветкамі, яловымі галінкамі, бавоўнай і нават ягадамі. Святочныя кампазіцыі дапаўняюць падсвечнікі.
22 снежня ў сталіцы адкрыюцца навагоднія кірмашы, дзе можна да свят набыць натуральныя елкі і сосны. Упрыгажэнні для навагодніх дрэў ужо рыхтуе Ірына Санько. Снегавікі, лялькі, яблыкі з пап’е-машэ – альтэрнатыва шкляным і пластмасавым цацкам. Сёлета майстар з Ракава рыхтуе і гарэзлівых малп – сімвал надыходзячага года.
Хто ж у зімовы час сумуе па вясеннім сонейку і зеляніне. Майстры прапаноўваюць вечнаквітнеючыя цюльпаны, пралескі і валошкі.
У арсенале кветкавых майстроў – палімерная гліна, шоўк і фоаміран. Апошні матэрыял выкарыстоўваюць часцей у будаўнічых мэтах. А з-за трываласці і непатрабавальнасці зацікавіліся і фларысты.
Штучнымі кветкамі ўпрыгожваюць заколкі, завушніцы і бранзалеты. Такія святочныя камплекты дапоўняць вобраз у навагоднюю ноч. Дарэчы, менш чым праз месяц аўтарскую творчасць майстры прывязуць у Мінск на выставу рамеснікаў.













