Да новага навучальнага года ў Мінскай вобласці адкрыюцца дзіцячы сад і школа

26 июля 2018

У Мінскім раёне, у вёсцы Ляскоўка, на фінальнай стадыі будаўніцтва школы на 720 месцаў, а ў Фаніпалі пачаліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторый ля дашкольнай установы. Аб'екты будуць здадзены ў тэрмін. Разам з рабочымі на будаўнічых пляцоўках працуюць і студаатрадаўцы. Так, маладзёжныя дружыны абласнога аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя зараз праводзяць афарбоўку навесаў і наводзяць парадак на гульнявых пляцоўках дзіцячага сада.

У іншых установах адукацыі праводзяцца планавыя рамонтныя работы. Зараз вядзецца рэканструкцыя Заслаўскай гімназіі і Старобінскай санаторнай школы-інтэрната. Хутка ўстановы адукацыі вобласці пачнуць падпісваць пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года.