Да пачатку актыўнай фазы беларуска-расійскіх вучэнняў Захад-2013 засталося менш за тры дні

17 сентября 2013

Галоўныя баявыя дзеянні пройдуць на трох палігонах у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Зараз і беларускія, і расійскія вайскоўцы праходзяць дадатковы інструктаж і знаёмяцца з задачамі. На палігонах Беларусі ў адпрацоўцы сцэнарыя прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх радоў Узброеных сіл - пяхота, артылерыя, авіяцыя, танкавыя войскі і групы спецпадраздзяленняў. Так, на Гожскім палігоне паблізу ад Гродна з абодвух бакоў удзельнічаюць парадку трох тысяч вайскоўцаў з расійскай і беларускай армій.


Як паведамляецца, галоўнай задачай, якую сумесна будуць адпрацоўваць ваенныя на палігоне пад Гроднам, будзе прыкрыццё ўчастку дзяржграніцы і знішчэнне незаконных бандфарміраванняў. Паводле слоў экспертаў, такі сцэнарый вучэнняў дазволіць найлепшым чынам умацаваць узаемадзеянне груповак дзвюх армій.