Яснае і марознае надвор'е чакаецца ў сталічным рэгіёне на працягу тыдня. Заўтра днём у Мінску ад мінус 8 да мінус 12, у асноўным без ападкаў. Вецер слабы, на дарогах – галалёдзіца. Ноччу пахаладае да мінус 22. У сераду сіноптыкі прагназуюць да 15 градусаў са знакам мінус. Яшчэ больш істотна пахаладае ў канцы тыдня - замаразкі ноччу месцамі да мінус 28.
Таццяна Чатырка, намеснік начальніка службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "На працягу рабочага тыдня пагодныя ўмовы на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў у асноўным не чакаецца. Вецер будзе пераважаць ад слабога да ўмеранага. Захаваецца марознае надвор'е. У начныя гадзіны тэмпературны фон у асноўным будзе знаходзіцца ў межах ад - 17 да - 22, падчас распагоджанняў падмарозіць да - 25, а ў пятніцу і да 28 марозу. Днём пры гэтым будзе ад - 3 да -10, у чацвер і пятніцу дзённыя максімумы складуць - 8 - 14".
Стабільная мінусавая тэмпература захаваецца на выхадных і ў пачатку наступнага тыдня.













