Да канца сезона Дзяржінспекцыя праверыць правядзенне загоннага палявання

10 декабря 2019
Адразу некалькі фактаў грубага парушэння  правіл здабычы жывёл на загонным паляванні толькі за мінулыя выхадныя. У Мінскім раёне  брыгада паляўнічых  падстрэліла дарослую казулю, хаця выходзілі на маладую асобіну. Пры гэтым дакументы аформілі  не па правілах. Больш за тое, падчас агляду мясцовасці,  дзе праводзілася паляванне,  інспектары знайшлі астанкі яшчэ дзвюх казуль. У іх незаконнай  здабычы западозрылі тую ж брыгаду з васьмі чалавек. Мяса знайшлі пад дном паляўнічага УАЗа. 

Яшчэ адзін факт грубага парушэння правіл палявання ў Пастаўскім раёне: паляўнічая брыгада замест дазволенай да здабычы самкі лася падстрэліла самца.