Не міжнародныя, але таксама вельмі важныя сувязі ў прамым сэнсе слова на тыдні абмяркоўваў Кіраўнік дзяржавы з міністрам сувязі і інфарматызацыі краіны. Парадак выдзялення радыёчастот у Беларусі плануецца пакінуць ранейшым. Гэта прапісана ва ўказе, які адобрыў Прэзідэнт. І новыя тэхналогіі, і тыя, што існуюць, абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.
У інтэрв'ю нашаму тэлеканалу ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" дакладчык традыцыйна прыадкрыў нюансы размовы. У прыватнасці, міністр прывёў канкрэтны, звязаны са стандартам 5G. Канстанцін Шульган запэўніў, што аператары мабільнай сувязі гатовыя праводзіць эксплуатацыю перадавых сродкаў сувязі пятага пакалення, але ў найбліжэйшы час гэта не закране масавага спажыўца.
Стала вядома, што да канца года ў Беларусі з'явіцца дзве з паловай тысячы пунктаў свабоднага Інтэрнэту ў грамадскіх месцах і транспарце. Яшчэ столькі ж плануюць і на 2019.













