Да канца года ў Мінску з'явяцца 4 тысячы парковачных месцаў

7 декабря 2019
Адна з праблем, якую трэба будзе вырашаць новым парламентарыям, - паркоўкі.

Колькасць аўтамабіляў у Беларусі з пачатку двухтысячных  вырасла больш чым у 2 разы. Самая насычаная аўтатранспартам вобласць - Гродзенская, за ёй Мінская. На адну тысячу чалавек прыпадаюць 363 і 342 аўтамабілі адпаведна. Што да сталіцы, тут на тысячу жыхароў  320 аўто. Нават у параўнанні з такімі мегаполісамі, як Санкт-Пецярбург і Масква, мы лідзіруем. На 12 % абагналі і Берлін. 

Акрамя  пытанняў бяспекі і экалогіі  востра стаіць і праблема з захоўваннем машын. Перагружаныя паркоўкі і стаянкі ў дварах у тры шэрагі - гэта тое, з чым сутыкаюцца ўсе буйныя гарады. Мінск не выключэнне. На 2 мільёны насельніцтва  ў сталіцы каля 750 тысяч аўтамабіляў. Парковачных месцаў у горадзе недастаткова - з улікам стаянак, парковак і гаражоў  усяго 350 тысяч. Арыфметыка простая. Не хапае яшчэ 400 тысяч. Да канца года ў Мінску з'явяцца  4  тысячы парковачных месцаў. 

Калі горад пазбавіцца ад перапоўненых аўтамабілямі дваровых тэрыторый? І ці будуць новыя машына-месцы карыстацца попытам? Сітуацыю прааналізавала Ксенія Лебедзева (відэа).