Да Дня Незалежнасці застаецца роўна тыдзень

25 июня 2016

Беларусь адзначыць свята, як заўсёды, ярка і маштабна. Галоўнай падзеяй 3 ліпеня, вядома ж, стане парад. Сёння ўвечары пройдзе яго першая рэпетыцыя.

Гэта будзе начная трэніроўка з удзелам вайскоўцаў і тэхнікі. Браняваныя машыны, самаходныя ўсталёўкі, сістэмы залпавага агню. Да іх далучыцца і рэтратэхніка ваеннага і пасляваеннага часу і, вядома, сучасныя ўзоры. Калона выйдзе з ваеннага гарадка ва Уруччы каля шасці гадзін вечара. А ў 22:00 парадныя разлікі ўжо будуць гатовыя чаканіць крок. Разам з беларусамі па святочным пляцы пройдуць і расійскія дэсантнікі. Нагадаем, на час рэпетыцый рух у раёне скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава каля стэлы "Мінск - горад-герой" будзе абмежаваны.