Да 9 мая на некаторых вуліцах і праспектах забароняць паркоўку

4 мая 2015

У сталіцы ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем святочных мерапрыемстваў да 9 мая на некаторых вуліцах і праспектах забароняць паркоўку. Да 6 раніцы 5 мая нельга пакідаць машыну па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі. Абмежаванні ўведзены па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай, па вуліцы Ігнаценка ад Грыбаедава да праспекта Пераможцаў, а таксама па вуліцы Грыбаедава ад Рэпіна да вуліцы Ціміразева. Аналагічныя абмежаванні будуць дзейнічаць з 10 вечара 5-га мая да 6 раніцы 7-га мая.

З 10 вечара 8 мая і да заканчэння святочных мерапрыемстваў паркоўка будзе забаронена па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева. Абмежаванні закрануць таксама вуліцы Тарханава, Амуратарскую, Ігнаценкі ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў, вуліцу Грыбаедава ад Рэпіна да Ціміразева. Таксама нельга будзе прыпаркавацца па вуліцы Камуністычнай ад Чырвонай да Кісялёва.