Да 5 чэрвеня працягнецца акцыя ДАІ "Увага – дзеці!"

1 июня 2019

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што гэтымі днямі ў Беларусі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!". Вадзіцеляў заклікаюць быць больш уважлівымі падчас руху ля дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах. Сёння ж, у дзіцячым садзе нумар 128 правялі прафілактычную  акцыю. Каманды бацькоў і дзяцей удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, адказвалі на пытанні па тэме бяспекі на дарогах і дома. Супрацоўнікі ДАІ і МНС нагадалі, каб у летні перыяд бацькі былі больш уважлівымі і не пакідалі дзяцей без нагляду. 

Да 5 чэрвеня працягнецца акцыя ДАІ "Увага – дзеці!". А ў Міжнародны дзень аховы дзяцей - 1 чэрвеня - пройдзе фінальны этап рэспубліканскай акцыі МНС "Не пакідайце дзяцей адных".