Да 26 з плюсам. Па-сапраўднаму летняе надвор'е нарэшце прыходзіць

5 июня 2020
Аднак пры гэтым захаваюцца кароткачасовыя ападкі, прагназуюць і навальніцы. Заўтра ўначы ў Мінску да 15, днём паветра прагрэецца да 24 градусаў. У нядзелю пацяплее яшчэ больш. Цяпло захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Пры гэтым у прагнозах сіноптыкаў зноў дажджы і навальніцы.