Да 20 жніўня ўсе школы Беларусі павінны атрымаць сертыфікаты гатоўнасці

13 августа 2021

Да пачатку новага навучальнага года застаецца ледзь больш як 2 тыдні. Установы адукацыі рыхтуюцца сустрэць вучняў і студэнтаў. Завяршаюцца капітальныя і бягучыя рамонты. Да 20 жніўня ўсе школы павінны атрымаць сертыфікаты гатоўнасці. У Віцебскай вобласці 1 верасня расчыняць дзверы больш як 300 школ - шматлікія ўжо атрымалі дакумент.

На падрыхтоўку школ да навучальнага года ў рэгіёне вылучаныя 23 мільёны рублёў бюджэтных сродкаў, яшчэ 22 мільёны - па лініі Сусветнага банка. Вольга Маслоўская прадоўжыць тэму (відэа).