Да 200 кабельных аператараў працуюць на тэрыторыі Беларусі

25 ноября 2014

І ў гэтым наша краіна лідар сярод постсавецкай прасторы па суадносінах колькасці аператараў да колькасці насельніцтва. Наконт развіцця рынку тэлекамунікацый у Беларусі гаварылі на канферэнцыі ў Мінску. З пачатку года падчас маніторынгу аператарам кабельных сетак было вынесена каля 10 прадпісанняў за неналежнае выкананне заканадаўства. У прыватнасці, за трансляцыі тэлеканалаў без заключэння з імі дагавора. Акрамя таго, заканадаўства забараняе любыя бягучыя радкі падчас трансляцыі тэлеканала.


Дзве траціны беларусаў глядзяць тэлеканалы праз кабельныя сеткі. Сярод разнастайнасці тэлекнопак больш за палову тэлегледачоў аддаюць перавагу васьмі каналам, што ўваходзяць у сацпакет. Сярод іх і каналы Белтэлерадыёкампаніі.