Да 15 лістапада беларусам трэба выплаціць падатак на зямлю і нерухомасць

25 октября 2021

Да 15 лістапада беларусам трэба выплаціць падатак на нерухомасць і зямельны. Усе паведамленні ўжо на руках, дзе пазначана сума і рэквізіты. За нерухомасць плацяць тыя, у каго ва ўласнасці больш за адну кватэру, а сума залежыць ад ацэначнага кошту жылля. Вызваляюцца ад гэтага падатку толькі шматдзетныя сем'і. Што датычыцца платы за зямлю, то тут ільготы ў пенсіянераў, інвалідаў першай і другой групы і непаўналетніх. Плаціць ім нічога не трэба, праўда, калі ў дамах на зямельных участках не зарэгістраваныя іх працаздольныя сваякі. Усяго ў базе плацельшчыкаў гэтых падаткаў - да 2,5 мільёна беларусаў. 

Тым, хто не заплаціць своечасова, або аплаціць, але не цалкам, пагражае штраф - 15 % ад сумы, а таксама пеня за кожны дзень пратэрміноўкі.