Для атрымання важкіх ураджаяў у цяперашніх кліматычных умовах беларускія навукоўцы распрацоўваюць і новыя сарты сельгаскультур. Пра гэта ў праекце "Пытанне нумар 1" распавёў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Навукоўцы ўпэўнены, што з кожнага поля можна дабіцца 100 цэнтнераў з гектара.
Штогод да 50 мільёнаў долараў зарабляе Акадэмія навук на экспарце, у тым ліку насення, саджанцаў і іншых распрацоўках.













