Дзень культуры Швецыі прайшоў у Верхнім горадзе

5 июня 2017

Пабываць у Швецыі, не пакідаючы Мінск. Скандынаўская краіна распачала сёлета Дні культуры ў Верхнім горадзе беларускай сталіцы. На розных пляцоўках - лінгвістычныя майстар-класы, паказы паводле шведскіх казак, можна было пачаставацца нацыянальнай кухняй, а таксама пазнаёміцца з папулярнымі спартыўнымі напрамкамі ў Швецыі. На працягу дня гучалі музычныя кампазіцыі - на сцэне знакамітыя калектывы з Беларусі і Швецыі.

Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама: "Нават шведская прамысловасць прадстаўлена тут, спартыўныя спаборніцтвы. Я б хацеў падзякаваць пасольству Швецыі за тое, што яно змяняе гэты фармат. Таму што, як правіла, раней гэта была культурная частка, крыху кухні. А Швецыя ўнесла новы элемент у святкаванні дзён нацыянальных культур. Летась было 13, у гэтым яшчэ Літва. Швецыя. Я спадзяюся, у наступным дзён нацкультур будзе яшчэ больш".

Марцін Оберг, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі: “Для нас гэта магчымасць пазнаёміць беларусаў з нашай культурай. Таксама нашы кампаніі пазнаёмяцца з беларусамі, магчымымі пакупнікамі. Але самае галоўнае - каб усім было весела!"

Знаёмства з рознымі краінамі свету працягнецца ў Мінску да канца верасня. І ўжо ў гэтыя выхадныя на тэрыторыі Верхняга горада - Дні рускай культуры.