Дні гімназіста праходзяць у сталіцы.

14 ноября 2014

Падчас святочных мерапрыемстваў віншуюць новых вучняў пятых класаў. Сёння ў 20-й гімназіі ўшаноўвалі больш за сто школьнікаў. На адной пляцоўцы карацісты паказвалі прыёмы, хакеісты-пачаткоўцы спрабавалі забіць шайбу, а дзяўчынкі далі майстар-клас па хіп-хопу. Вучні самастойна падрыхтавалі канцэрт, дзе дэманстравалі свае таленты.


Наталля Дзераклеева, намеснік дырэктара гімназіі № 20 г. Мінска: У нас ён асаблівы, таму што падрыхтаваны дзецьмі з дзесяці педагагічных класаў. Пяцікласнікі працуюць з другакласнікамі, дзесяцікласнікі - з пяцікласнікамі. Дапамагаюць рыхтаваць розныя святы і класныя гадзіны.


Лізавета Валошчык, вучаніца гімназіі № 20 г. Мінска: Недзе там сваволяць і не слухаюцца. І мы калісьці былі такімі. Разумеем, як складана нашым настаўнікам было з намі. Трэба неяк знайсці агульную мову….


З гэтага года ў 20-й гімназіі працуюць чатыры педагагічныя класы - філалагічныя і фізіка-матэматычныя. Гэта сумесны праект з педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. У гімназістаў ёсць магчымасць яшчэ да паступлення ў ВНУ пабываць на лекцыях і пазнаёміцца з выкладчыкамі.