"Дзённік алімпіёніка" прэзентавалі ў Мінску

4 октября 2019

Родная мова - займальна і даступна. Новыя метады падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры абмеркавалі сёння ў Мінску. Урок для настаўнікаў-філолагаў прайшоў у Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. На семінар прыехалі каля ста пяцідзесяці выкладчыкаў з усёй Беларусі. Падчас лінгвістычных заняткаў Уладзімір Куліковіч,  загадчык кафедры выдавецкіх тэхналогій, прэзентаваў трэцяе выданне кнігі "Дзённік алімпіёніка". У ім сабрана амаль паўтары тысячы розных творчых заданняў.

Падобныя моўныя семінары пройдуць і ў іншых гарадах Беларусі. Найбліжэйшая сустрэча - з настаўнікамі Гродзенскай вобласці.