Дзмітрый Шыла: Аднамаментна ў міжнародным вяшчальным цэнтры мы чакаем 450 чалавекавек

6 июня 2019

Мінск на фінішнай прамой падрыхтоўкі да маштабных спаборніцтваў. Размова не толькі пра спартыўныя аб'екты і інфраструктуру. Прэм'ер-міністр і старшыня сталічнага гарвыканкама сёння наведалі  Міжнародны вяшчальны цэнтр на базе футбольнага манежа  на праспекце Пераможцаў. Гэта тэлевізійнае сэрца Еўрапейскіх гульняў. Тут пракладзена 13 кіламетраў сігнальных кабеляў. У найбліжэйшых планах стрэс-тэсты электрасілкавання. На кожным спартыўным аб'екце ёсць прэс-цэнтр. Галоўны  - на стадыёне "Дынама". Там і будуць працаваць журналісты. Тут жа працуюць праваўладальнікі, якіх зараз каля 130. 47  прадстаўляюць еўрапейскія краіны.

Дзмітрый Шыла, менеджар Міжнароднага вяшчальнага цэнтра: "Аднамаментна мы чакаем тут максімальны наплыў 450 чалавек. З іх персанал, які працуе пазменна з 6 раніцы да 2 гадзін ночы - каля 200 чалавек. І 200-250 чалавек - гэта праваўладальнікі, прэса, якія хочуць мець доступ да відэаматэрыялу. Таксама вашы калегі".

Пакуль у вяшчальным цэнтры адносна спакойна, але праз два тыдні чакаецца сапраўдны тэлевізійны мурашнік.