Беларускія навукоўцы змогуць карыстацца лабараторыяй Міжнароднай касмічнай станцыі

22 января 2020
Аб касмічных перспектывах мы пагаварылі і з кіраўніком Раскосмаса. У эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу  Дзмітрый Рагозін распавёў, што беларускія навукоўцы змогуць карыстацца лабараторыяй Міжнароднай касмічнай станцыі. Разглядаецца таксама магчымасць для шэрагу айчынных прадпрыемстваў увайсці ў кааперацыю з ракетна-касмічнай прамысловасцю Расіі на пастаяннай аснове.

Дзмітрый Рагозін, гендырэктар дзяржкарпарацыі "Раскосмас": "Тое, што немагчыма адтэсціраваць на Зямлі ва ўмовах гравітацыі, у іншых умовах, якія ёсць на паверхні Зямлі, але мае сэнс правесці гэтыя эксперыменты ў космасе… Мы гатовыя на сябе гэта ўзяць. Г.з. Раскосмас стане нейкай касмічнай лабараторыяй для пацвярджэння тых вынікаў навуковай дзейнасці, якія вядуць галоўныя акадэмічныя інстытуты Беларусі".

Колькі каштуе інфармацыя са спадарожнікаў, хто яе атрымлівае бясплатна? А таксама  як беларускія распрацоўкі могуць дапамагчы расіянам абысці санкцыі ў галіне мікра- і радыёэлектронікі? Глядзіце ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".