Дзмітрый Ягораў у праекце "Нашы"

20 марта 2015

Ён малады, але ўжо ўвайшоў у гісторыю. Дзмітрый Ягораў з Оршы стаў першым беларусам, які здолеў пераплысці Гібралтарскі праліў. Ні халодныя плыні, ні касаткі, якія праплывалі зусім блізка, не перашкодзілі яму ўстанавіць рэкорд. Плывун пераадолеў 16 кіламетраў за 3 гадзіны 8 хвілін. Акрамя таго, Дзмітрый пераплываў і праліў Басфор. У скарбонцы асабістых рэкордаў ёсць і забег даўжынёй 75 кіламетраў і заезд на веласіпедзе 90 кіламетраў. 

Больш падрабязна аб адважным спартсмене - сёння на "Беларусь 1" у праекце "Нашы" ў 17.55 і ў рамках "Панарамы".