Для абароны пакупнікоў інтэрнэт-магазінаў рыхтуюцца змены ў правілах продажу тавараў

12 марта 2018

Каб абараніць пакупнікоў інтэрнэт-магазінаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рыхтуе змены да правіл продажу тавараў. У найбліжэйшы час дакумент будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне. Сёння ў Беларусі больш як 16 тысяч гандлёвых анлайн-аб'ектаў продажаў. Рэгулятар прапаноўвае заканадаўча прапісаць немагчымасць змяняць умовы дагавора пасля яго заключэня. Гэта датычыцца і кошту тавара.

Са 460 скаргаў, якія паступілі ў Міністэрства летась, толькі 100 датычыліся інтэрнэт-гандлю. У асноўным гэта парушэнне тэрмінаў дастаўкі, ухіленне ад разгляду прэтэнзій прадаўцом і няпоўная інфармацыя аб тавары.