Гатоўнасць да зімы. Снегаўборачная тэхніка выехала на вуліцы і праспекты гарадоў. А ў дварах працуюць шматфункцыянальныя малагабарытныя машыны. Яны адначасова прыбіраюць снег і пасыпаюць пешаходныя дарожкі. Дарэчы, да канца года набудуць дадатковы транспарт і для ўборкі Мінскай кальцавой.
З'явяцца і два дзясяткі новых камбінаваных машын для ўборкі гарадскіх трас. Яны змогуць ачышчаць ад снегу большую плошчу і ўдвая хутчэй. Аператыўная дарожная інфармацыя ў Юліі Токар.
Механічныя лесвіцы, вялізныя каўшы - гэта не будаўнічая пляцоўка, а сталічны парк снегаўборачнай тэхнікі. Прычым усе 743 машыны, якія пераабсталяваны пад зімовы спецтранспарт, тут не ўбачыць - частка ўжо выехала на гарадскія дарогі. Сённяшні снег - своеасаблівае выпрабаванне напярэдадні каляндарнай зімы.
Да канца года парк папоўніцца тэхнікай для ўборкі Мінскай кальцавой. З'явяцца і два дзясяткі новых камбінаваных машын для ачысткі гарадскіх трас. Яны змогуць прыбіраць ад снегу большую плошчу і ўдвая хутчэй.
І калі на галоўных магістралях яшчэ няма патрэбы наводзіць парадак, у спальных раёнах - самы час. Каб снежныя гурбы не вырасталі, а галалёдзіца не турбавала пешаходаў, дворнікі ўжо выйшлі ў двары з рыдлёўкамі і вёдрамі пяску.
Вось такая шматфункцыянальная тэхніка цікава тым, што трансфармуецца пад неабходны сезон. Летам яна косіць траву, восенню зграбае лісце, а зараз змятае снег і адначасова пасыпае пешаходныя дарожкі пяском.
На гэтым прадпрыемстве і нарыхтоўваюць супрацьгалалёдныя сумесі. Белыя горы калійнай солі напалову змешваюць з пяском у своеасаблівым вялізным міксеры.
У сувязі з неспрыяльным надвор'ем у найбліжэйшыя дні камунальныя службы ў павышанай гатоўнасці. У выпадку моцных снегападаў спецтэхніка за паўгадзіны пасля выпадзення ападкаў пачне прыбіраць вуліцы. Камунальнікі нагадваюць і пра неабходнасць ўборкі ад снегу свайго парковачнага месца ў двары.













