Для ўдасканалення сістэмы прафадукацыі неабходна развіваць сетку рэсурсавых цэнтраў

1 Кастрычніка 2015

Для ўдасканалення сістэмы прафесійнай адукацыі неабходна пашыраць і развіваць сетку рэсурсавых цэнтраў. Пра гэта сёння заявіла віцэ-прэм'ер Беларусі. Паводле слоў Наталлі Качанавай, такія праекты дазваляюць не проста годна падрыхтаваць спецыялістаў рабочых прафесій, але і даюць ім высокую кваліфікацыю. У краіне сістэма паспяхова развіваецца ўжо 75 гадоў. І, як адзначыў у сваім віншаванні Прэзідэнт Беларусі, мы можам па праве ганарыцца тым, што здолелі не толькі захаваць лепшыя традыцыі, але і надалі прафесійнай адукацыі новы імпульс для развіцця з улікам сучасных патрабаванняў.

Наталля Качанава, намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі: "Гэта адзіная краіна, якая захавала на постсавецкай прасторы гэту сістэму адукацыі, што паспяхова працуе і функцыянуе. Пастаўлена задач сёння - не проста выпускаць спецыялістаў для галін эканомікі 2, 3 разраду, а выпускаць спецыялістаў больш высокай кваліфікацыі - 5, 6 разрад".