Для грамадскага транспарту з’явіцца больш за 80 кіламетраў выдзеленых палос

10 марта 2017

Новаўвядзенне на дарогах сталіцы. Для грамадскага транспарту з’явіцца больш за 80 кіламетраў выдзеленых палос. Такія ўжо ёсць на праспекце Незалежнасці, і яны даказалі сваю эфектыўнасць. Вадзіцелі аўтобусаў і тралейбусаў робяць менш манеўраў, і сярэдняя хуткасць грамадскага транспарту павялічваецца.

Юрый Важнік, старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце: "Што значыць гэтае павелічэнне хуткасці? Нават калі мы гэта зробім на 10 працэнтаў, то кожны дзясяты аўтобус мы зможам узяць на іншыя патрэбы, даць людзям дадатковыя магчымасці. Мы нават ацанілі, у якую суму абыходзяцца гэтыя пробкі. 4-5 млн трацяць толькі транспартнікі”.

У планах таксама змяненне канструкцый прыпыначных пунктаў. Пілотны праект рэалізаваны на вуліцы Лабанка. Там з'явілася спецыяльная платформа і дазволіла павысіць хуткасць транспарту на гэтым участку удвая. Такая ж канструкцыя з'явіцца ля станцыі метро «Уручча».  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя