Для маладых выбаршчыкаў наладзілі ў Гродне вялікае свята

6 октября 2015

У першы дзень датэрміновага галасавання вялікае свята для маладых выбаршчыкаў наладзілі ў Гродне. У абласным драматычным тэатры сёння прайшоў маштабны канцэрт. Галоўнымі гледачамі сталі 700 маладых людзей, якім споўнілася 18 гадоў. Такі выбар аўдыторыі невыпадковы - першы важны крок гэтыя юнакі і дзяўчаты як грамадзяне краіны павінны зрабіць менавіта на выбарчым участку.

Сёння ж у рамках святочнага канцэрта прайшла і фотавыстава. Экспазыцыя перадала ўсю храналогію змяненняў, якія адбыліся ў рэгіёне апошнім часам.