Для шматдзетных мам і культурная праграма. Для жанчын у гонар свята правялі тэматычную экскурсію па музеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта. З гісторыяй галоўных спартыўных дасягненняў айчынных атлетаў азнаёмілі не толькі саміх мам, але іх дзяцей.
Сярод найбольш яркіх экспанатаў - узнагароды прызёраў галоўных планетарных стартаў. Шматдзетная мама, васьміразовая чэмпіёнка свету, бронзавы прызёр Алімпіяды, велагоншчыца Наталля Цылінская асабіста павіншавала прысутных жанчын і распавяла, што перамогі ў мацярынстве даюцца ёй больш складана, чым у спорце.
Асаблівую ўвагу прыцягнула інтэрактыўная зона. На стралкова-лазерным трэнажоры госці выпрабавалі сваю трапнасць, а ў электронных віктарынах праверылі свае веды па спартыўнай тэматыцы.













