Для многіх беларусаў гэтыя парламенцкія выбары - першыя ў іх жыцці

17 ноября 2019

Для многіх беларусаў сёння асаблівы дзень: цяперашнія парламенцкія выбары - першыя ў іх жыцці. Гэта маладыя людзі, якім нядаўна споўнілася 18 гадоў. Некаторым з іх не цярпелася скарыстацца новым для сябе правам. Так, на ўчастку № 1 трэцяй акругі Брэста першым выбаршчыкам сёння стала студэнтка 1 курса. У зале для галасавання дзяўчыну чакаў сюрпрыз: ёй уручылі сувеніры і прысмакі з нацыянальнай сімволікай Беларусі.

Усяго ў Брэсцкай вобласці правам голасу валодаюць 975 тысяч выбаршчыкаў. Датэрмінова прагаласавала 33 %.


Тэгі:

#Выборы 2019