Для дашкольнікаў у Фрунзенскім раёне сталіцы з'явілася больш за 900 дадатковых месцаў

6 сентября 2017

Сёлета для дашкольнікаў у Фрунзенскім раёне сталіцы з'явілася больш за 900 дадатковых месцаў. Тры дзіцячыя садкі адкрылі за апошнія месяцы. А сёння ў мікрараёне Захад пасля рэканструкцыі ўвялі ў строй яшчэ адну дашкольную навучальную ўстанову. Правялі маштабныя работы – уцяплілі фасад, пабудавалі новы блок харчавання і зрабілі касметычны рамонт. Садок зможа размясціць амаль дзве сотні дзяцей. У двухпавярховым будынку – гульнявыя пакоі, спартыўная зала і кабінеты для працы з псіхолагам і дэфектолагам. Аднавілі і дваровую тэрыторыю – там з'явіліся спартыўныя трэнажоры і пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху.

Зараз ідзе будаўніцтва дзіцячых садкоў ў мікрараёне Сухарава. А ў наступным годзе яшчэ два адкрыюць у Фрунзенскім раёне.