Для балельшчыкаў спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску арганізавалі дадатковыя парковачныя месцы

18 июня 2019

Ахоўныя стаянкі  ля галоўных арэн, якія будуць прымаць этапы спаборніцтваў, цяпер у свабодным доступе для гасцей форуму. Сярод іх стаянкі на вуліцы Убарэвіча, 89 і 93 ля "Чыжоўка-Арэны", а таксама на вуліцы Вясёлкавай  побач з "Мінск-Арэнай". У месцах, дзе такіх парковак не прадугледжана, аўтамабілі можна будзе пакідаць у першай паласе руху.

А вось ля Палаца спорту і Цэнтра тэнісу  пашырэнне парковак не прадугледжана. Уздоўж гэтых аб'ектаў курсіруюць дадатковыя маршруты.