Дызайнеры, мадэльеры і канструктары Мінскай вобласці прапануюць свае модныя рашэнні

7 марта 2018

У Заслаўі паказалі новыя калекцыі - "Вясна" і "Лета". Укарочаныя камізэлькі з асіметрычным каўняром, чорная сукенка-футляр і яркія спадніцы з плісэ. Да кожнага вобразу распрацоўвалі і аксесуар.

Калекцыі прадстаўлялі ў чатырох намінацыях: "Прэт-а-партэ", "Фэшн", "Дзіцячая мода" і "Беларускі касцюм". У кожнай вызначылі тры прызавыя месцы.