Дызайнерскія кантэйнеры для збору бытавых адыходаў з'явіліся ў сталіцы

14 июня 2019

Дызайнерскія кантэйнеры для збору бытавых адыходаў з'явіліся ў сталіцы да ІІ Еўрапейскіх гульняў. З дапамогай балончыкаў і пэндзляў юныя мастакі размалявалі дзесяць ёмістасцяў. Асноўны матыў малюнкаў - беларуская прырода. Такую крэатыўную задумку рэалізавалі студэнты Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Зусім хутка кантэйнеры ўсталююць у месцах правядзення спаборніцтваў Еўрапейскіх гульняў. Дарэчы, гэтую моладзевую ініцыятыву прымеркавалі да гарадскога праекта па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый жылых двароў сталіцы.