Дыскусійныя пляцоўкі - пытанні развіцця краіны і рэгіёнаў

30 октября 2020
Адукацыя і культура, медыцына і дэмаграфія. Гэтыя і іншыя актуальныя пытанні развіцця краіны і рэгіёнаў абмеркавалі сёння на дыялогавай пляцоўцы ў Барысаве. Канструктыўная дыскусія закранула маладзёжную палітыку, эканамічную і сацыяльную сферы. Таксама без увагі не засталася роля і эфектыўнасць мясцовага самакіравання. У палемыцы ўдзельнічалі дэпутаты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту. Са сваімі ідэямі і прапановамі яны прыехалі з розных куткоў Мінскай вобласці - Беразіно, Смалявічы, Жодзіна, Чэрвень, Пухавічы. Па выніках дыялогавай пляцоўкі ўсе прапановы і рэкамендацыі будуць вынесены для абмеркавання на абласным форуме, а затым на Усебеларускі народны сход.