Харчовая бяспека краіны гарантавана працай гэтых людзей, а беларускія прадукты вядомыя сваёй якасцю ўсяму свету. Напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, узнагароды прымалі лідары галіны ў Магілёве - у Палацы культуры вобласці. Заслугі аграрыяў рэгіёна неацэнныя: амаль 1 300 000 тон збожжа сабрана сёлета, істотна вырасла ўраджайнасць. Дыпломы і падарункі, у тым ліку новыя трактары, а таксама падзякі прэзідэнта ўручаны сёння са словамі асаблівай удзячнасці.













