Дыпломы Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі сёння атрымалі выпускнікі ваеннага факультэта

29 января 2016

Урачыстая цырымонія адбылася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Паступалі курсанты яшчэ ў вышэйшы авіяцыйны каледж, а скончылі ўжо акадэмію. Новы статус навучальная ўстанова атрымала ў красавіку мінулага года. Ва ўстанове з'явіліся дадатковыя спецыяльнасці, а таксама магчымасць працягнуць навучанне ў магістратуры. Сёння дыпломы і новыя званні атрымалі больш за паўсотню афіцэраў і прапаршчыкаў.

Выпускнікі апошні раз прайшлі ўрачыстым маршам каля сценаў музея. Паводле ваеннай традыцыі, кожны падкінуў у неба манетку - на шчасце.