Дыяраму абароны Брэсцкай крэпасці стварылі мадэлісты

19 ноября 2019
У маштабнай кампазіцыі захавалі баі ў першыя суткі вайны. Макет  зроблены з будаўнічых матэрыялаў і  моху. Для максімальнай рэалістычнасці сюжэт зверылі з гістарычнымі крыніцамі. Прапрацавалі нават выраз твараў салдат. Макет уяўляе сабой частку гераічнай абароны цытадэлі. А менавіта  бой ля Цярэспальскіх варот. Падчас артылерыйскага абстрэлу яны моцна пацярпелі. Над праектам паўгода працавалі тры мадэлісты-аматары. Вышыня кампазіцыі  паўметра, а даўжыня 60 сантыметраў.  Дыяраму бою ля Цярэспальскіх варот падораць мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".