Дыназаўры ў Мінску

31 июля 2015

35 прадстаўнікоў юрскага і мелавага перыяду з’явіліся ў сталічным заапарку. Фігуры дыназаўраў выкананы ў натуральную велічыню. Яны рухаюцца, дыхаюць і нават рычаць. Падрыхтоўка пляцоўкі пачалася яшчэ ў сакавіку. Першы беларускі дынапарк стваралі амаль паўсотні чалавек, у тым ліку спецыялісты з Польшчы і Кітая. Работу ўсіх экспанатаў кантралюе электроніка.

Да адкрыцця арганізатары падрыхтавалі разнастайную праграму. Наведвальнікаў парку сустракалі мімы і роставыя лялькі. Да таго ж тут можна зрабіць аквагрым і фота з дыназаўрамі.

Працаваць дынапарк будзе кожны дзень да 9 вечара. Білет каштуе 110 тысяч рублёў. А для дзяцей да 5 гадоў – уваход вольны. У наступным годзе ў парку з’явяцца так званыя джунглі. Для гэтага восенню на тэрыторыі пасадзяць дрэвы і кусты.